krou (krou) wrote in yolife_tv,
krou
krou
yolife_tv

24 красавіка прэм'ера YoLife! на БелСат

24 красавіка
прэм'ера YoLife! на БелСат
www.belsat.eu


YoLife!

Публіцыстычная перадача для моладзі, у якой паказваюцца альтэрнатыўныя і незалежныя спосабы моладзевай актыўнасці ў Беларусі. У перадачы можна будзе ўбачыць, як заснаваць незалежны клуб, інтэрнэт-радыё, як самастойна зрабіць кліп, правесці гарадскія гульні альбо як праектаваць і рабіць модную вопратку. Перадачу вядзе вядомы рэпер Krou з гурта Чырвоным па Белым.



24 красавіка на канале Белсат адбудзецца прэм’ера новай перадачы – YoLife!
Мы гаворым з яе аўтарам і вядоўцам Krou.

Што азначае назва YoLife!, ангельскамоўная назва з прывітаннем рэпераў!
YoLife!, гэта гульня слоў, рэперскага Yo, якое падкрэсьлівае маю рэперскую тоеснасьць і значыць нешта на кшталт “Прывіт”, або “Эй ты...!”, а таксама ў гучаньні нагадвае ангельскае ‘Your’. Разам гэта значыць “Тваё Жыцьцё”. Таксама сам спосаб напісаньня “YoLife!” мае выклікаць закікаўленасьць, паказаць што гэта не штампавая праграма, а цікавая, прывабная і каляровая.

Пра што гэтая перадача і для каго?
Праграма прысведчаная моладзі. Гэта не будзе музычная праграма, як магло бы здавацца. Гэта не будзе нудна, будзе з жартам і ў маім стылі. Кола гледачоў маёй перадачы гэта маладыя людзі 20-25 гадоў, але магчыма яна будзе цікавая не толькі ім, але і людзям паміж 16 і 30 гадамі. Гэта будзе залежыць ад тэмаў пра якія я буду гаварыць. Дый тэмы праграмы таксама залежаць ад гледачоў. Каб было зразумела – я хачу ствараць YoLife! разам з вамі.

Навошта табе гэты праект?
Большасць людзей ведае мяне з аднаго боку – з боку музыкі, рэпера. Насамрэч я займаюся рознымі справамі. Раз – музыка, два – бізнасовец, маю кампанію Ambasada Entertainment, у якую ўваходзіць музычнае выдавецтва Ambasada Music Group, пляную выдаваць часопіс пра Хіп-Хоп культуру і моладзевую вопратку, і пачынаю займацца тэлевізыйнай прадукцыяй. YoLife! гэта мой прадукцыйны дэбют, пакуль мне дапамагаюць і пільнуюць каб я не рабіў памылак мае партнёры, фірма з вялікім досьведам, якая і ўзяла на сябе адказнасьцьза праграму. Адначасова займаюся кліпмейкерствам, толькі што здымаў кліп для зорак расейскага Хіп-Хопа, гурта KREC. Маю ўжо заказы на наступныя кліпы. Акрамя гэтага я пішу кнігу на гаспадарчую і эканамічную тэматыку, мовай зразумелай для моладзі. Граю ў тэатры, маю за сабой першую ролю ў фільме, камэдыі польскага рэжысёра. Спектр маіх заняткаў вельмі шырокі. Але ў цэлам, мяне заўжды хвалявала справа беларускай моладзі, той рэчаіснасці ў якой яна знаходзіцца. Я сам з невялічкага горада на Палесьсі. У сябе на Бацькаўшчыне я бачу проста жудасныя сцэны. Моладзь не мае чым заняцца. Хлопцы пьюць, прыймаюць наркотыкі, б'юцца. Дзяўчыны замест быць прывабнымі, вумнымі, інтрыгуючымі, сэксапільнымі жанчынамі, пераўтвараюцца ў нейкія інкубатары для байструкоў. Мабыць гэта моцнае параўнаньне, але пра рэчаістнасьць я лічу трэба казаць адкрытым тэкстам, а не хавацца за мэтафарамі. А такія ж сцэны можна ўбачыць не толькі ў мяне, але амаль у кожным іншым горадзе Беларусі. Я раблю праграму аб тым, чым гэтая моладзь можа заняцца. Невялікім коштам і ў сваім асяроддзі. Каб знайшлі сабе нейкі занятак, бо ўся гэта дэмаралізацыя бярэцца менавіта з «а што тут яшчэ можна рабіць?!»

Ці першая серыя пробная, так званы «пілот» ці гэта поўнавартасная праграма?
У тэлебачанні першая серыя заўжды называецца пілотам. Насамрэч першы YoLife! гэта паўнавартасная першая серыя. Першая праграма распавядае як адчыніць свой незалежны клуб за невялікія грошы. Я размаўляў з людзьмі якія рабілі гэта ў Польшчы і думаю, што гэта вельмі добры прыклад. Таксама мы гаварылі з людзьмі якія арганізуюць кватэрнікі ў Менску, у Беларусі. Я спрабаваў раскрыць тэму як зарганізаваць свае кватэрнікі і як у будучыні гэта перарастае ў нармалёвыя, зараз вельмі модныя клубы.

Пра што будуць наступныя перадачы?
Адна з будучых перадач будзе прысвечаная таму як выдаць свой альбом. Як гэта адбываецца крок па кроку. Далей - як зарганізаваць сваё радыё, спачатку інтэрнэт-радыё. З юрыдычнага боку што патрэбнае для таго каб імкнуцца зрабіць можа невялікую лакальную радыёстанцыю. Апошнім часам я падсеў на страйкбол, на AirSoftGun, я думаю, што гэтай гульні можна прысвяціць асобную серыю.

Але ў Беларусі ці Польшчы?
Так, значная частка матэр'ялаў будзе паходзіць з Беларусі, але не толькі. Таксама з Польшчы, з іншых краінаў Еўропы. Тэлебачанне Белсат мае сваю сядзібу ў Польшчы і праз гэта хоча адыйсці ад польскасці. Таму імкнецца каб большасць праграм рэалізаваліся ў Беларусі. Што тычыцца гэтай праграмы, то канешне з аднаго боку мы будзем шмат здымаць у Беларусі, але з іншага я хачу паказаць як справы выглядаюць у іншых краінах. Не толькі ў Польшчы, але і ў Прыбалтыцы, на поўдні Еўропы, Скандынавіі, Чэхіі. У розных краінах, там дзе гэта ўсё развіта, бо ў Беларусі гэтага няма і я хачу гэта паказаць. Лепш за ўсё паказваць на прыкладах. Каб людзі мелі нейкае параўнанне. Але ёсць рэчы якіх варта павучыцца і ад беларусаў. Ёсць гарадзкая гульня “Схватка”, мала хто ведае, што яе вынайшлі ў Беларусі, але яна сталася папулярнай і у Польшчы і ў Расеі. Можна ў невялічкім горадзе зарганізаваць файную гульню замест піць гарэлку на лаўцы. Пра гэтую гульню будзе адна з перадачаў.

Ці плануеш зарганізаваць зваротную сувязь з гледачамі. Магчыма яны таксама падкажуь ідэі для новых серыяў?
Натуральна, ноу проблем. Зарэгістраваная дамена www.yolife.tv пакуль што няма сайта, але ён неўзабаве будзе створаны. Пакуль што запрашаю на камьюніці YoLife! у жывым дзённіку http://community.livejournal.com/yolife_tv
Там ёсць фоткі як выглядае YoLife!

Наколькі часта можна будзе пабачыць YoLife! На Белсаце?
Я хачу каб праграма была цыклічная і зьяўлялася раз у тыдзень, але тэлебачаньне кіруецца сваімі правіламі, з пачатку яны мусяць паглядзець ці людзям да спадобы мая праграма, таму на пачатку будзем рабіць дзве серыі ў месяц, але калі праграма прыйдзецца даспадобы, то магчыма стане штотыднёвай. Гэта насамрэч залежыць выключна ад вас, гледачоў, таму заахвочваю дасылаць лісты да Белсата, пакідаць меркаваньня на іхнам форуме, канешне калі праграма спадабаецца.

Дзякуй Krou, а мы запрашаем пасля прэм’еры дзяліцца сваімі меркаваннямі на нашым форуме www.belsat.eu

Прэс-служба “Белсату”
21 красавіка 2008 г.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments